Толькі ў Менску са жніўня 2020 года пачалі больш за 7400 крымінальных спраў за “экстрэмізм”.

Такую лічбу назваў намеснік начальніка сталічнага ўпраўлення Следчага камітэта Андрэй Грыб, пішуць “Мінск-Навіны”. Прадстаўнік СК заявіў, быццам гаворка ішла пра “захоп дзяржаўнай улады”, а людзьмі кіравалі некалькі груп, якія яшчэ задоўга да жніўня 2020-га “ўладкаваліся” ў Польшчы і Літве і “захапілі ўвагу аўдыторыі”.
Пасля выбараў 9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся самыя масавыя за часы незалежнай Беларусі акцыі пратэсту. Сілавікі жорстка разганялі іх. Паводле звестак Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па правах чалавека, толькі за першыя пяць дзён пратэстаў было арыштавана каля 13 500 чалавек, у тым ліку 700 непаўналетніх. Многіх затрыманых жорстка збівалі.
Беларускае Радыё Рацыя






