
Пра затрыманне Аляксея Клюшнічэнкі стала вядома ў верасні. Пазней высветлілася, што яго затрымалі яшчэ 22 лютага, паведамляла «Наша Ніва». Суд над ім пачынаецца 29 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання», «распальванні сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыі Беларусі», «закліках да санкцый», «абразе Лукашэнкі» і «паклёпе на Лукашэнку». Аляксею Клюшнічэнку пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае Міхаіл Макарэвіч.
Аляксею Клюшнічэнку 28 гадоў. На старонках руху «За свабоду» напісана, што «Аляксей быў адным з ключавых актывістаў па Менску, удзельнічаў у шматлікіх акцыях і мерапрыемствах руху, калі арганізацыя яшчэ была зарэгістраваная і легальна праводзіла сваю дзейнасць, і шмат зрабіў на карысць грамадзянскай супольнасці».
Беларускае Радыё Рацыя






