BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску судзяць дзяўчыну, якую затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Кацярыну Быстракову абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў, але ў жніўні яе затрымалі пасля вяртання ў Беларусь.

На відэа сілавікоў яе прымусілі расказаць, як ёй нібыта было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна «прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям’ю на нашай беларускай зямлі». Паведамлялася, што ў яе тэлефоне знайшлі «доказы ўдзелу ў пратэсце».