BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску судзяць грамадзяніна Польшчы

У Менскім гарадскім судзе судзяць ураджэнца Жабінкі і грамадзяніна Польшчы Рамана Галузу. Яго затрымалі год таму па вяртанні ў Беларусь з Польшчы, дзе ён жыў апошнія дзевяць гадоў.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя. Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней высвятлілася, што мужчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

вясна