Менчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», сёння, 28 студзеня, пачалі судзіць за «распальванне варожасці».

Анатолю Крупіну 65 гадоў. Паводле інфармацыі «Белпола», у 1993-2015 гадах мужчына працаваў у аэрапорце «Мінск-2» інспектарам службы бяспекі. У 2016 годзе ён згадваўся як начальнік змены авіяцыйнай бяспекі і рэжыму — тады ў аэрапорце затрымалі грамадзянку Расеі за няўдалы жарт пра траціл у багажы. Сітуацыю каментаваў менавіта Крупін.
У сацсетках апошні допіс мужчыны датуецца чэрвенем 2024 года, піша «Наша Ніва».
28 студзеня Анатоля пачалі судзіць у Менскім гарадскім судзе за «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс прызначаны весці суддзя Аляксандр Рудэнка.
вясна






