У Менскім гарадскім судзе 12 чэрвеня агучылі прысуд тром палітзняволеным — Любові Драгель, Аляксандру Якушкову і Яўгену Бойку. Як піша @dissidentBY, ім прызначылі ад двух да пяці гадоў калоніі.

За салідарнасць з палітвязнямі іх прызналі вінаватымі паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). За кратамі палітзняволеныя ўтрымліваюцца з верасня 2024 года.
У студзені 2024 года ў Беларусі супрацоўнікі КДБ зладзілі масавыя ператрусы, допыты і затрыманні сваякоў і блізкіх палітвязняў, а таксама былых палітзняволеных, якія нядаўна выйшлі з месцаў зняволення і заставаліся жыць у краіне. Паводле «Вясны», тады пад пераслед трапілі больш за 300 чалавек, абсалютная большасць з якіх — жанчыны. Не менш за 34 чалавекі асудзілі паводле крымінальных справаў.
вясна