BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску ўпарадкавалі магілу рэпрэсаванага прэзідэнта Акадэміі навук

Маладыя навукоўцы з Савета маладых навукоўцаў (СМН) НАН Беларусі 3 траўня добраўпарадкавалі магілу гісторыка Усевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску і ўшанавалі яго памяць, паведамляе тэлеграм-канал СМН.

t.me/smu_nan

Усевалад Ігнатоўскі (1881-1931) – вядомы беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч, гісторык. Ён быў першым прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук. Да таго займаў пасады народнага камісара земляробства, народнага камісара асветы, прэзідэнта Інстытута беларускай культуры.

На пачатку 1930-х яго рэпрэсавалі, назваўшы «лідарам нацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі». Навуковец праходзіў па справе міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі». Пасля аднаго з допытаў у ДПУ Ігнатоўскі скончыў жыццё самагубствам (паводле іншай версіі, быў застрэлены супрацоўнікамі ДПУ ў сябе дома).

Беларускае Радыё Рацыя