У Менску на таргі выстаўлена кватэра, якая належаць беларускай спартоўцы Аляксандры Герасімені, піша «Люстэрка».

Чатырохпакаёвая кватэра размешчана на вуліцы Філімонава. Яе агульная плошча — 120,5 квадратнага метра. Сярод складанасцяў — арышт следчых органаў. У кватэры зарэгістраваны тры чалавекі, у тым ліку адзін непаўналетні. Даўжніком указана Герасіменя Аляксандра Віктараўна. Яна ж указана ў аб’яве аб продажы машына-месца побач з домам, у якім прадаецца кватэра. Таргі прызначаны на 19 жніўня.
У снежні 2022 года Менскі гарадскі суд агучыў прысуд трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені. Палітычны прысуд – 12 гадоў калоніі – быў вынесены завочна.
Беларускае Радыё Рацыя






