Суд у дачыненні да галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Аляксандра Цярэшчанкі паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) распачаўся 29 студзеня. Справу ў Мінгарсудзе вядзе Сяргей Кацэр.
«Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID.
Адзначым, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну». Абставіны справы і меры стрымання Аляксандра праваабаронцам невядомыя.
вясна