BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску за ўдзел у акцыі пратэсту да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі мастачку

У судзе Кастрычніцкага раёна Менска 8 лютага вынесены прысуд 32-гадовай мастачцы Ганне Крук. Жанчыну абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Іна Сівец.

Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні «Маркс» у Мінску. Праз два дні яе арыштавалі на 13 сутак па адміністрацыйнай справе паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна «дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб».

Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. Пасля «сутак» яна не выйшла на волю: яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годе.

вясна