У Менску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзяць адразу дзве сям’і. Крымінальную справу разглядае суд Цэнтральнага раёна сталіцы.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/02/image-4-2.jpg)
Як паведамляюць праваабаронцы, суд паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”) пачаўся 16 красавіка. Людзей судзяць за ўдзел у мірных сходах. Абвінавачаныя — гэта 5 чалавек. Сярод іх, мяркуючы па імёнах па бацьку, — два браты: Яўген і Аляксандр Юрэвічы. Судзяць і Аляксандру Юрэвіч. Разам з імі па тым жа артыкуле абвінавачваюць Анжаліку і Дзяніса Лагуноў.
Падрабязнасці справы, якую разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк, пакуль невядомыя.
Беларускае Радыё Рацыя