BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску за «заклікі да санкцый» у закрытым рэжыме будуць судзіць бізнэсоўца

У Менскім гарадскім судзе 18 траўня распачнецца суд над палітзняволеным бізнэсоўцам Юрыем Альхавіком.

Яго затрымалі восенню 2023 года і змясцілі пад варту. У лістападзе ён даў інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1», дзе распавёў, што напісаў ліст у еўрапейскую кампанію з просьбай аб спыненні супрацоўніцтва з беларускай кампаніяй, унесенай у санкцыйны спіс:

«Я вырашыў напісаць ліст у адрас кампаніі, таму што я ведаў аб уведзеных санкцыях Еўрасаюза супраць прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Я вырашыў гэта выкарыстоўваць для свайго бізнэсу».

Цяпер яго будуць судзіць паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса, па якой яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Таццяна Фалькоўская.

вясна