BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску затрымалі хірурга, колішнюю актывістку

Рэпрэсіі ў Беларусі. Сілавікі затрымалі сківічна-тварнага хірурга і колішнюю актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Церашкову. Пра гэта інфармуюць праваабаронцы з dissidentby.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле папярэдняй інфармацыі, Церашкова затрыманая ў рамках крымінальнага артыкула аб грубым парушэнні грамадскага парадку. Жанчына цяпер можа знаходзіцца ў СІЗА. Дома ў яе засталіся чацвёра дзяцей. Адзначу, што Алена – родная сястра асуджанага на 5 гадоў калоніі актывіста грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага. Церашкову з мужам ужо затрымлівалі ў жніўні 2021 года.