BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», затрыманні пачаліся на мінулым тыдні, меркавана, 14 лютага.

Фота: traveller-eu.ru/minsk

У Менску прайшлі масавыя затрыманні архітэктараў. Суразмоўцы НН у Менску называюць лічбу «каля 40 затрыманых». Разам з імі затрымлівалі і чальцоў іхніх сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасля адпусцілі. 

«Нашай Ніве» ўдалося пацвердзіць імёны пяці архітэктараў, затрыманых у Менску. Некаторыя з іх атрымалі суткі, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы. Вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасля вяртання з-за мяжы.

Прычынай затрымання, імаверна, сталі абвінавачванні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.