У Менску супрацоўнікі КДБ затрымалі малодшага брата добраахвотніка Дзяніса Урбановіча – Максіма.

Кватэру, у якой ён жыў са сваёй дзяўчынай, апячаталі. Дзе ўтрымліваецца Максім Урбановіч, што было прычынай ператрусу і затрымання, пакуль невядома, піша @belsat. Год таму Максіма Урбановіча таксама затрымлівалі і прысудзілі 10 сутак, абвінаваціўшы ў “дробным хуліганстве”.
Дзяніс Урбановіч узначальваў “Малады фронт”. З 2022 года ён ваюе ва Украіне супраць расейскіх акупантаў у шэрагах палка Каліноўскага, некалькі разоў быў паранены, мае ўзнагароды. Сілавікі ў РБ прымушалі яго бацьку запісваць зварот да сына.
Беларускае Радыё Рацыя






