BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску затрымалі сям’ю выдаўца Вацлава Багдановіча

У выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Мінску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў.

Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.

Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй (на фота) — невядома, піша @christianvision.