Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал заяўляе, што жанчына арганізоўвала дваровыя акцыі, удзельнічала ў пратэстах і адправіла “экстрэмісцкім” рэсурсам дадзеныя супрацоўніка МУС і двух настаўнікаў.

На відэа затрыманая кажа, што ў «Маяку Менска» праходзілі дваровыя зборы, а таксама кажа, што ўдзельнічала ў мітынгах у 2020 годзе, скідала дадзеныя настаўнікаў у чат-бот «Усе парушэнні» і дадзеныя міліцыянта ў ЧКБ.






