У Менскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай.
12-га студзеня суд прысудзіў ёй 5 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле “ўдзел ва ўзброеным фармаванні”, паведаміў тэлеграм-канал аб’яднання беларусаў у Швецыі. Жанчыну, хутчэй за ўсё, судзілі за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам ці за дапамогу Украіне, мяркуюць праваабаронцы.
Паведамляецца, што Галіна Краснянская доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў яе і затрымалі.