BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску збіраюцца перайменаваць вуліцу Каліноўскага

Змены ў тапаніміцы. Сквер, які знаходзіцца ў Менску на вуліцы Каліноўскага, назвалі «Яблыневым». Са слоў дэпутата Вадзіма Гігіна, гэта зрабілі для таго, каб адысці ад народнай назвы «Сквер на Каліноўскага».

У сваім тэлеграм-канале прапагандыст пахваліўся, што ў беларускай тапаніміцы застаецца ўсё менш месцаў, звязаных з Кастусём Каліноўскім, якога Гігін у чарговы раз назваў «польскім рэвалюцыянерам-тэрарыстам». Гігін таксама анансаваў перайменаванне вуліцы Каліноўскага. Ён заявіў, што яму нібыта паступае ўсё больш зваротаў грамадзян з гэтай нагоды, і ён упэўнены, што вуліцу пераймянуюць. 

У снежні гімназіі ў Свіслачы, якая насіла імя Каліноўскага, надалі новае імя ў гонар падпольшчыцы Праскоўі Васіленкі.

Беларускае Радыё Рацыя