На 27-га лістапада прызначанае пасяджэнне па справе Агіфа Салікавіча Байрамава. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, піша @vitebsk_info

Байрамаў у 2023 годзе адкрыў у Мёрах кавярню «Аладзін», якая з тых часоў прырасла банкетнай залай на 150 чалавек і цалкам вырасла ў рэстаран — адзіны ў райцэнтры такой катэгорыі.
Пра гэтую кропку грамадскага харчавання не раз пісала мясцовая раёнка.
вясна






