Імя Міраславы Фёдараўны Цыцыны з’явілася ў раскладзе суда Мёрскага раёна на 20 снежня. Жанчыне ставяць у віну «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Суддзя — Ірына Яскевіч.

Міраслава Цыцына ўзначальвае калектыў Чапукоўскага сельскага Дома культуры, піша @vitebsk_info.
Пад яе кіраўніцтвам Чапукоўскі СДК быў занесены на раённую Дошку гонару па выніках 2013 года.
вясна






