За падтрымку Украіны 18 чэрвеня ў Мікашэвічах быў затрыманы 52-гадовы прадпрымальнік Андрэй Арол.

Зараз прадпрымальнік знаходзіцца ў следчым ізалятары №7 Берасця.
Даведаліся пра гэта жыхары невялікага гарадка па закрытых крамах Андрэя Арла. Ён гандляваў дзіцячымі цацкамі, адзеннем, роварамі і займаўся іх рамонтам. Па неафіцыйных звестках прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расеі на Украіну.
Чарговы раз ламаюць лёс, жыццё і здароўе чалавека па прычыне, якая не каштуе выедзенага яйка, Але такімі неабдуманымі дзеяннямі ў сваю чаргу сілавікі правакуюць Беларусь, дэманструючы цывілізаванаму свету падтрымку расейскіх агрэсараў.
Беларускае Радыё Рацыя






