BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Міжнароднай федэрацыі журналістаў выказаліся пра сітуацыю з «Белсатам»


«Гэта трывожны знак». Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі журналістаў
Рыкарда Гуцьерэс
абвінавачвае новую кіраўніцу «Белсату» Аліну Коўшык у публічнай крытыцы журналістаў. Пра гэта ён напісаў у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы X. „Гэта трывожны знак, новы кіраўнік канала «Белсат» беларускі палітык Аліна Коўшык працягвае публічна вінаваціць журналістаў канала. Ганьба ёй!“ – заявіў ён. Напярэдадні Аліна Коўшык дала інтэрв’ю выданню Reform.news, у якім абвінаваціла журналіста “Белсата” Ігара Кулея ў тым, што ён у прамым эфіры паведаміў аб сваім звальненні, а таксама ў раздзіманні канфлікту і парушэнні журналісцкіх стандартаў. Акрамя таго, яна адзначыла, што ў мінулым Міжнародная федэрацыя журналістаў займала неабгрунтаваную пазіцыю, прывёўшы ў прыклад заяву арганізацыі ў дачыненні да расейскага шпіёна Пабла Гансалеса, які працаваў пад прыкрыццём журналіста, і быў затрыманы ў Польшчы ў лютым 2022 года. У жніўні 2024 года Рубцоў-Гансалес быў вернуты ў Расею ў выніку абмену зняволенымі.

Беларускае Радыё Рацыя