BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Мсціславе застаўся толькі адзін педыятр – праблема з кадрамі абвастраецца

Сітуацыя з недахопам медыцынскіх кадраў у Беларусі дасягнула крытычнага роўню. Паводле дзяржаўнага выдання “СБ. Беларусь сегодня”, у Мсціслаўскім раёне працуе толькі адзін педыятр – двое іншых знаходзяцца ў адпачынку па дагляду за дзіцём.

Фота: promvesti-vrn.ru

Праблемы з кадрамі назіраюцца і ў іншых рэгіёнах краіны, асабліва ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У Быхаўскім і Кіраўскім раёнах таксама складаная сітуацыя – адсутнасць лекараў прымушае перакладваць іх абавязкі на лекараў агульнай практыкі. Пры гэтым, паводле інфармацыі з “СБ. Беларусь сегодня”, выпускнікі медыцынскіх ВНУ не заўсёды дабіраюцца да месца першага размеркавання, што толькі пагаршае становішча. Улады спрабуюць вырашаць праблему праз камандзіроўкі лекараў з іншых рэгіёнаў, аднак сістэмнага вырашэння пытання пакуль не відаць.

Эксперты адзначаюць, што сітуацыя з медыцынскімі кадрамі пагоршылася пасля падзей 2020 года, калі многія медыкі пакінулі Беларусь з-за рэпрэсій і нестабільнасці.