У МУС заявілі пра затрыманне 37 удзельнікаў махлярскага кол-цэнтра ў Менску.

Чальцоў групоўкі падазраюць ва ўчыненні больш як 100 злачынстваў на тэрыторыі Расеі і Беларусі.
1 красавіка прэс-служба МУС Беларусі паведаміла пра арышт 43-гадовага менчука Паўла Алексяевіча, які, паводле ведамства, пазіцыянуе сябе як «злодзей у законе» па мянушцы Паштэт. Ці звязаныя гэтыя затрыманні, невядома.
Гэта не першы раз, калі ўлады Беларусі паведамляюць пра арышт удзельнікаў ашуканскіх кол-цэнтраў. У лістападзе 2024 года Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра спыненне дзейнасці буйнога ашуканскага кол-цэнтра, работнікі якога падманным шляхам скралі грошы ў больш за 49 тысяч чалавек.






