BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі Берлінскай сцяны адкрылася выстава пра палітзняволеных беларусак

Пра гэта расказала ў Фэйсбуку адна з арганізатарак, стваральніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая. Экспазіцыю размясцілі ў адным з 50 выставовых памяшканняў музею. Яна складаецца з асабістых рэчаў асуджаных беларусак, якімі тыя карысталіся ў няволі.

Выстава ўжо дзейнічае, хоць яе афіцыйнае адкрыццё яшчэ плануецца. «Беларуская экспазіцыя будзе працаваць столькі, колькі будзе трымацца дыктатура», — паведамляюць куратары музею.