BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі пяць чалавек

У навагоднюю ноч у Беларусі ад піратэхнікі пацярпелі пяць чалавек: трое дарослых і двое дзяцей. У чатырох выпадках гэта рознай цяжкасці пашкоджанні рук і ў адным здарэнні – разрыў барабаннай перапонкі.

Фота: rg.ru

Як жыхары Берасцейшчыны ставяцца да актыўнага выкарыстання піратэхнікі на святы, пацікавіўся наш карэспандэнт:

-Я не супраць піратэхнікі – гэта весела, ярка.

-Няхай страляюць, але толькі ў вызначаных месцах, і ўсё будзе нармальна. Дзеці, самае галоўнае, каб не хуліганілі.

-Станоўча. Гэта ж свята!

-Гэта прыгожа, галоўнае, каб гэта было бяспечна.

-Забараніць увогуле, каб не стралялі, не палохалі! Каб дзеці не палілі сабе пальцы.

Ратавальнікі нагадваюць два галоўныя правілы бяспекі: перад выкарыстаннем піратэхнікі азнаёміцца з інструкцыяй і запускаць салюты на адлегласці ад будынкаў.

Беларускае Радыё Рацыя