4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка паводле арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх) будуць судзіць Дзмітрыя Рашыдавіча Цюкаева.

Асабістыя дадзеныя падсуднага супадаюць з асабістымі дадзенымі прыватнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Расонах. У 2013 годзе газета “Голас Расоншчыны” публікавала артыкул пра сям’ю Дзмітрыя і Галіны Цюкаевых. У той час Дзмітрый працаваў у Расеі, я яго жонка выхоўвала двухгадовага сына. На дадзены момант Дзмітрыю Цюкаеву крыху больш за 40 гадоў, ён зарэгістраваны ў Расонах у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца гандлем.
Падобна, мужчыну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту, якія ў 2020 годзе адбываліся ў Наваполацку. Працэс пройдзе пад кіраўніцтвам суддзі Ірыны Жаравай.
віцебская вясна






