BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Наваполацку судзяць бубнача гурта Paranoia Dolls

Нафтанавец і музыка Дзмітрый Шалак затрымліваўся яшчэ летам мінулага года, тады яму прызначылі адміністрацыйны арышт.

Але гэтым арыштам пераслед Дзмітрыя не скончыўся — зараз яму інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Сёння ў Наваполацку пачалося судовае пасяджэнне па гэтай справе. Працэс прызначаны весці суддзя Віталь Лапко.

Крыніца: @vitebsk_info