Затрымалі маці двух дзяцей з Наваполацка. Губазікаўцы сцвярджаюць, што Вольгу Сачыўку арыштавалі.

Вольга Сачыўка. Фота з яе старонкі Укантакце.
Жанчына працавала ў Наваполацкай гарадской бальніцы. У Вольгі ёсць двое непаўналетніх дзяцей.
Вольгу затрымалі за лайк пад нейкім відэа ў сацсетцы “Аднакласнікі”. Пасля гэтага старонку, на якой яна яго паставіла, прызналі экстрэмісцкай. Апошнія некалькі гадоў жанчына нічога не піша ў сацсетках.
ГУБАЗіК сцвярджае, што яе адправілі на суткі, але гэта забаронена законам — калі гаворка ідзе пра адміністратыўку, маці з непаўналетнімі дзецьмі магла атрымаць толькі штраф.






