BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Пачобута арытмія, гіпертанія, ён перанёс аперацыю

Аперацыю на скуры палітвязню Андрэю Пачобуту рабілі ў турэмнай бальніцы, паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс у інтэрв’ю выданню Newsweek, цытуе яго @pozirkonline.

Андрэй Пачобут

«Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію. Апошнім часам у яго часта бывае падвышаны ціск. У верасні ў турэмным шпіталі ён перанёс аперацыю — выразалі язвы, што ўтварыліся на скуры», — распавяла Борыс.

«Ён распавёў мне, што нават набраў вагу за тыдзень, праведзены ў турэмным шпіталі. <…> Я спытала Анджэя, ці трэба яму што-небудзь, адправіць яму лекі. Ён адказаў, што не, ён атрымлівае лекі».

Адказваючы на ​​пытанне, чаму жонцы Пачобута ўлады не дазваляюць бачыцца з ім, а Анжаліка Борыс 23 верасня ўжо другі раз наведала палітвязня ў калоніі, кіраўніца СПБ сказала: «Не ведаю. Магчыма, гэта таму, што за мной стаіць арганізацыя з тысяч чалавек».