У Менску ў прыёмным пакоі бальніцы №5 затрымалі хлопца за «несанкцыянаванае пікетаванне» без дазволу гарадскіх уладаў: на ягонай назе была татуіроўка «Пагоня».
За гэта яго адправілі ў ізалятар на Акрэсціна на сем сутак, пра што стала вядома з Банка судовых рашэнняў, піша «Люстэрка».
Мужчына ў судзе растлумачыў, што ніякіх грамадска-палітычных мэтаў не меў, а проста быў апрануты ў майку і шорты, бо яму было горача. Яго судзілі на наступны дзень пасля затрымання.