BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Падмаскоўі школьнік-неанацыст з нажом напаў на вучняў

У Падмаскоўі школьнік-неанацыст з нажом напаў на вучняў, — паведамляюць расейскія паблікі. Паводле звестак, у выніку загінула дзіця — вучань чацвёртага класа. Таксама паведамляецца, што нападнік параніў школьнага ахоўніка. На месца прыбылі некалькі брыгад хуткай дапамогі, рэанімабілі і сілавікі.

Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц.

Падлетка затрымалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, некаторы час ён утрымліваў аднаго з вучняў.

На яго экіпіроўцы выявілі антысеміцкія надпісы і лозунгі накшталт «раса, радзіма, рэвалюцыя»  Падчас атакі ён пытаўся ў дзяцей пра іх нацыянальнасць.

Беларускае Радыё Рацыя