BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У палітвязняў Арцёма Клімчука і Аляксандра Пабяржына Дзень народзінаў

Арцём Клімчук і Аляксандр Пабяржын – такія палітвязні з Берасцейшчыны ўжо сёння, 18 ліпеня, маюць Дзень народзінаў.

Арцём Клімчук

Яны знаходзяцца за кратамі з прычыны заведзеных крымінальных палітычна матываваных справаў:

–  Палітвязень Арцём Клімчук быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках. Жыхар Берасця з’яўляецца фігурантам справы, узбуджанай пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў абласным цэнтры. Прысуд – тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць лісты можна ў папраўчую калонію №3.

У сваю чаргу палітвязню Аляксандру Пабяржыну прад’явілі абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Гэта арт. 369 або абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 або абраза Лукашэнкі. Унесены ў так званы спіс экстрэмістаў. Мужчына адбывае пакаранне ў калоніі, аднак у якой менавіта невядома.

Аляксандр Пабяржын

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя