Але з кожным днём усё менш надзеі на тое, што яны жывыя.
Паколькі тэрарысты іх трымаюць у нечалавечых умовах, – падрабязней пра сітуацыю распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраіля Ната Карнеева:
— Мне здаецца, што атмасфера ў грамадстве дастаткова напружаная, таму што баявыя дзеянні працягваюцца, гінуць салдаты, ідзе шмат пахаванняў менавіта на ваенных могілках. Прыгнятае гэтая невядомасць на тэму, што будзе з пакінутымі закладнікамі.
Вайна ў Ізраілі ідзе 2 месяцы і 10 дзён. Колькасць ізраільскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў часе ваеннай аперацыі ў Сектары Газа вырасла да 118 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя