У Пінску працягваюцца суды па крымінальных палітычна матываваных справах за падзеі 2020 года. Судовыя паседжанні праходзяць з 2 па 4 кастрычніка.
Перад судом паўсталі чарговыя жыхары раённага цэнтру: Уладзіслаў Бабінец, Уладзіслаў Наварыч і Галіна Шкут. Усіх іх абвінавачваюць у артыкуле 342 частка 1 Крымінальнага кодэксу або “Грубае парушэнне грамадскага парадку”. Раней па такому ж артыкулу ў Пінску асудзілі 8 чалавек.
Ва Уладзіслава Бабінца суд пачаўся ўчора, 02 кастрычніка. Суддзя – Андрэй Бычыла. Уладзіслаў Наварыч мае судовае паседжанне сёння, 03 кастрычніка. Суддзя – Яўгенія Мельнік. І Галіна Шкут будзе мець суд заўтра, 04 кастрычніка, а 10 гадзіне раніцы. Суддзя – Вольга Лубнік.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя