Паляванне на сваякоў актывістаў працягваецца — затрымалі маці жанчыны, якая ў 2022 годзе правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы.

“Віцебскай Вясне” стала вядома, што 23 студзеня ў Полацку была затрымана Людміла Воўк — гэта маці Ганны Тукавай, якая 1 верасня 2022 года падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі №1 зладзіла антываенную акцыю. Тады Ганну тройчы аштрафавалі — агулам яна павінна была заплаціць дзяржаве 7 тысяч 360 рублёў. Прычына затрымання Людмілы і яе далейшы лёс — невядомыя.
Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, агулам за 23-24 студзеня пад пераслед трапілі сама меней 164 чалавекі.