BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы ладзяць акцыю салідарнасці з Анджэем Пачобутам

На платформе Patronite зараз праходзіць кампанія ў падтрымку палітзняволенага беларускага і польскага журналіста. Анджэй Пачобут ужо 1015 дзён знаходзіцца за кратамі.

“Анджэй — палітвязень, які падвяргаецца катаванням, нягледзячы на відавочныя праблемы са здароўем. Давайце пакажам, што мы пра яго не забыліся. Напішыце словы падтрымкі Анджэю і ягонай сям’і!” — просяць арганізатары акцыі.

На старонцы знаходзіцца форма для запаўнення, калі чалавек пажадае напісаць словы падтрымкі журналісту. На гэты заклік на 3 студзеня ўжо адгукнулася 2332 чалавекі.

Арганізатары запэўніваюць, што выбраныя паштоўкі будуць раздрукаваныя і дастаўлены сям’і Анджэя.