BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы памёр былы вязень Акрэсціна Дзмітрый Барэйчук

У Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук. Пра гэта праінфармаваў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак. У 2020 годзе Барэйчук падчас выбарчай кампаніі збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

Фота: t.me/stryzhak

У 2022 годзе Дзьмітры зноў прайшоў зняволенне на Акрэсціна: здзекі, збіццё і пагрозы. Як піша Стрыжак, з камеры Дзмітры Барэйчук выйшаў падазраваным па дзьвюх крымінальных справах, а таксама з болем у жываце. Лекары дыягнаставалі пухліну. Летась Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю правялі ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

У Польшчы застаецца сям’я Барэйчука — жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя. Фонд BySol абвясціў збор у падтрымку сям’і.

Беларускае Радыё Рацыя