У Кракаве знайшлі мёртвым 50-гадовага беларуса з Рэчыцы Сяргея Дубініна.

Цела Дубініна знайшлі ў доме, дзе ён жыў, паведаміў у Фэйсбуку 17 красавіка беларускі праваабаронца Леанід Судаленка.
Сусед і сябар актывіста Аляксандр Алмаеў расказаў, што знайшоў яго ў агульным ванным пакоі ў крыві, «ужо без прыкметаў жыцця», і пабачыў на падлозе нож. Медыкі хуткай дапамогі канстатавалі смерць беларуса, польская паліцыя пачала расследаванне.
Паводле праваабаронцы, які асабіста ведаў Дубініна, Сяргей удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў незалежным назіральнікам за выбарамі ў Рэчыцы. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года збіраў подпісы ў камандзе альтэрнатыўнага кандыдата. Пасля быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, працаваў у Польшчы на будоўлі.






