BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы судзяць неанацыста, што напаў на беларуса і хацеў уцячы да Лукашэнкі

Войцех А. / Gazeta Wyborcza

У польскім горадзе Быдгашч пачаўся суд над удзельнікамі нацыяналістычнага і неанацысцкага руху Kamractwo, піша MOST. Іх вінавацяць у прапагандзе нянавісці на нацыянальнай глебе, нелегальным захоўванні зброі і нападзе на беларускага актывіста.

Падсуднымі па справе праходзяць пяць чалавек. Адзін з іх трэш-стрымер Войцех А. — вядомы фанат Пуціна і Лукашэнкі. Гэта менавіта яго вінавацяць у нападзе на беларускага актывіста Глеба Вайкуля. Інцыдэнт адбыўся 29 траўня 2021 года ў цэнтры Быдгашча.

СМІ пісалі, што ў той дзень паляк накінуўся на беларуса з крыкамі: “Няхай жыве Лукашэнка! Няхай жыве Пуцін!” Пасля гэтага нападнік распыліў у вочы Вайкулю слезацечны газ. У 2022 годзе Войцех А. заяўляў, што хоча выехаць у Беларусь, каб пазбегнуць пакарання ў Польшчы. Войцеха А. і яго паплечніка Марціна вінавацяць у абразлівых, ненавісніцкіх выказваннях у дачыненні да габрэяў, украінцаў і беларусаў, а таксама закліках да гвалту. Мужчыны выказваліся так у сацсетках і падчас публічных сходаў. У абвінавачванні таксама адзначаецца, што яны пашыралі лукашэнкаўскую і пуцінскую прапаганду.

Беларускае Радыё Рацыя