Пасля згвалтавання і смерці ў Варшаве 25-гадовай беларускі Лізаветы Герцэн у Польшчы пачалі з’яўляцца курсы па бяспецы.
“Вельмі важна разумець, што ў такіх сітуацыях жанчыны не застаюцца самотнымі”, – зазначыла актывістка Наста Базар:
– Я працую над тым, каб як мага больш прайшло курсаў. Гэта школа эфектыўнасці, створаная жанчынамі. І зараз я працую над тым, каб як мага ў большай колькасці гарадоў Польшчы прайшлі гэтыя курсы, бо ў Польшчы ёсць трэнеркі-беларускі і польскія. Але я б хацела, каб не толькі ў Польшчы гэтыя курсы праходзілі. Таксама мы думаем пра курсы, напрыклад, такія, як навучыць жанчын карыстацца балончыкамі. Напрыклад, я таксама не карыстаюся толькі таму, што я баюся, што я сабе хутчэй пырсну, чым камусьці.
“Таксама варта памятаць, што існуе нямала цэнтраў псіхалагічнай дапамогі ў такіх сітуацыях. Я прашу жанчын не маўчаць”, – дадала Наста Базар.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя