BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ранейшым рэжыме працуе судовы канвеер на Берасцейшчыне

У ранейшым рэжыме працуе судовы канвеер на Берасцейшчыне. Нават заводзяцца новыя крымінальна палітычна матываваныя справы па пратэстах 2020 году.

Знаходзяць новых фігурантаў, больш за тое, справы маюць масавы характар, – адзначыла прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадарыня Ганна:

З трэндаў мабыць адзначу тое, што апошнім часам вярнуліся групавыя справы за пратэсты 2020 году. Нагадаю, што такіх крымінальных справаў было шмат у 2021 годзе, калі людзей па 342-гі артыкуле судзілі, ці за так званыя беспарадкі, там былі жнівеньскія і пратэсты верасня 2020 году. І судзілі толькі за пратэсты ў Берасці і ў Пінску.

Апошняя агучаная лічба палітвязняў на Берасцейшчыне – гэта 267 чалавек. Аднак штодня жыхары Берасцейскай вобласці выходзяць на волю ў сувязі з цалкам адбытым тэрмінам пакарання.

Цалкам матэрыялы:

Беларускае Радыё Рацыя