Двух святароў з Віцебшчыны – Вячаслава Барка і Андрэя Вашчука абвясцілі ў вышук у Расеі, паведамляе ПЦ “Вясна”.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/02/photo_2024-02-22_17-27-23.jpg)
Нагадаем, што ксёндз Вячаслаў Барок, былы пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў гонар св. Язафата Кунцэвіча, што ў Расонах, і ксёндз Андрэй Вашчук, былы пробашч віцебскай рымска-каталіцкай парафіі Святога Духа, былі вымушаны пакінуць Беларусь. На радзіме іх пераследавалі за адкрытасць у выказваннях і антываенную пазіцыю.