Раніцай супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы прыйшлі ў будынак TVP у Варшаве. Пра гэта паведамляе газета Wyborcza.

Па інфармацыі выдання, візіт праходзіць у рамках расследавання справы аб злоўжываннях на тэлеканале “Белсат”. “Гаворка ідзе пра заявы аб злоўжываннях на вялікія сумы, звязаныя з аплатай ІТ-паслуг для тэлеканалу”, — піша газета.
Таксама Wyborcza напісала пра вобшук у кватэры ў Агнешкі Рамашэўскай, але былая кіраўніца тэлеканала абвергла гэтую інфармацыю ў сацыяльных сетках. Нагадаем, што новае кіраўніцтва TVP абвінавачвае Рамашэўскую ў тым, што тая нібыта не рэагавала на паведамленні аб злоўжываннях, а таксама забрала з рэдакцыі дыскі з матэрыяламі, якія належаць тэлеканалу. Відавочна, што ў межах справы спецыялісты могуць праводзіць праверку.