У рэгіёнах Беларусі фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Менску. Так, самай рэпрэсіўнай вобласцю на даны момант з’яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку з пачатку восені. Толькі ў Рэчыцы пад такі пераслед трапілі не менш за 98 чалавек.

На другім месцы — Берасцейская. Там адбыліся мінімум 278 судоў, большасць спраў разглядалася ў Берасці. Менавіта там судзяць тых, каго затрымліваюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь. Апроч гэтага, масава судзяць і жыхароў Баранавічаў — 56 выпадкаў.
Таксама людзей масава судзяць у Барысаве, Ваўкавыску, Глыбокім, Добрушы, Жлобіне, Лепелі, Мазыры, Наваполацку, Оршы, Пінску і іншых гарадах.
Агулам за апошнія два з паловай месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсій: затрыманні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і г.д.






