BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У РФ затрымалі беларуса, якога абвінавачваюць у “рэабілітацыі нацызму”

37-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі раніцай 14 лістапада на вуліцы Кржыжаноўскага ў Санкт-Пецярбургу. Мужчыну ў Беларусі абвінавачваюць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці ці варажнечы» і «рэабілітацыі нацызму».

«З 2010 па 2020 год беларус праз сацыяльную сетку размяшчаў матэрыялы, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, рэабілітацыю нацызму, даступныя для агляду неабмежаванаму колу карыстальнікаў, супраць народаў, якія жывуць на тэрыторыі Каўказа. 16 верасня яго аб’явіла ў вышук міліцыя Барысаўскага раёна», — паведамляюць расейскія СМІ.

Паведамляецца, што беларус дастаўлены ў дзяжурную часць аддзела паліцыі Неўскага раёна, піша «Люстэрка».