
Больш за 40 чалавек узялі актыўны ўдзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку.
Прысутныя трымалі украінскія і бел-чырвона-белыя сцягі , плакаты“ Чарнобыль. Беларусь памятае. Lukashenka nuclear maniak!”, “Чарнобыль 1986, Фукусіма 2011, Астравецкая ???”,”Астравец-другі Чарнобыль” і іншыя.

Беларусы Беластоку памятаюць наступствы жудаснай аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яго ахвяры і ні ў якім разе не хочуць новых ахвяраў.







фота беластоцкай дыяспары
Чарнобыльскую акцыю правялі і беларусы Труймяста (Гданьск, Сопат і Гдыня)

26 красавіка, беларуская супольнасць Уроцлава сабралася на мітынгу-рэквіеме, каб ушанаваць памяць ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Для беларусаў Чарнобыль — гэта незагойная рана: тысячы лёсаў, разбураныя сем’і, страчаная зямля і доўгія гады барацьбы з нябачнай небяспекай. Беларусы дыяспары пішуць наступнае:
Мы памятаем Чарнобыль, бо памяць пра трагедыю вучыць нас цаніць жыццё, берагчы сваю зямлю і быць адказнымі перад будучымі пакаленнямі. Гэта напамін пра тое, да якіх наступстваў можа прывесці абыякавасць, замоўчванне праўды і неасцярожнае абыходжанне з прыродай.
Пакуль жыве памяць — жыве і надзея, што падобныя трагедыі ніколі больш не паўторацца.

У сэрцы Уроцлава гучала беларускае слова памяці, смутку і веры ў лепшую будучыню.