BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Рыгора Кастусёва ў турме пагоршылася здароўе

Палітзняволены старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў скрадзіцца на здароўе. Пра гэта ў Facebook напісаў ягоны зяць Дзмітрый Антончык.

«Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Па апошняй інфармацыі ў камеры адзін. Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў “Воўчых норах” былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Гародню таксама падкасіў здароўе…»

У зняволенні ў Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. Нагадаем, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў асуджаны да 10 гадоў калоніі.

Крыніца: “Вясна”