BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з’ехаць у Беларусь.  

Арыштавалі сама меней тры асобы, звязаныя з так званай групай «Балтыйскія антыфашысты»: у яе межах дзейнічала сетка інфарматараў, якія збіралі і перадавалі спецслужбам Расеі інфармацыю пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, пра украінцаў і прыхільнікаў Украіны ў Латвіі. 

У Службе дзяржаўнай бяспекі Латвіі паведамілі агенцтву LETA, што «група фізічных асобаў, які называлі сябе «Балтыйскія антыфашысты», пачала расшыраць і каардынаваць дзейнасць, накіраваную супраць нацыянальнай бяспекі Латвіі, выкарыстоўваючы створаныя для гэтага групы сувязі на платформе Telegram. Крымінальны працэс супраць гэтай групы пачалі ў лістападзе 2022 года.

Два ўдзельнікі групы цяпер знаходзяцца пад судом у Латвіі. Двое паспелі выехаць у Расею, а яшчэ двое – у Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя